BE RU EN

«Беларуснафта» дасягнула рэкорднай адзнакі глыбіні свідравання

  • 2.09.2014, 12:29

Яна складае 5625 м.

Новы рэкорд дасягнуты 27 жніўня на першай звышглыбіннай параметрычнай свідравіне №1 «Прадрэчыцкая». Аўтарства рэкорду належыць брыгадзе Сяргея Бальшакова, якая працуе на свідравой усталёўцы Benteс, піша БелаПАН.

Як мяркуюць у аб'яднанні, «сёння адзнака ў 5625 м - хоць і абсалютны рэкорд глыбіні за ўсю гісторыю бурэння ў Беларусі, але зусім не канчатковы». Бурэнне на свідравіне №1 «Прадрэчыцкая» доўжыцца. І згодна з праектам, яе канчатковая глыбіня павінна скласці 6680 м. Чакаецца, што гэтая свідравіна стане самай глыбокай не толькі ў Беларусі, але і ў СНД. Хоць у Расеі і існуюць свідравіны такой даўжыні, але яны гарызантальныя. «1-я Прадрэчыцкая» - нахільна-накіраваная, з вуглом адхілення 470 м.

Бурэнне «1-й Прадрэчыцкай» распачатае з мэтай пошуку пакладаў вуглевадародаў у адкладах міжсалявых комплексаў і ацэнкі перспектыў нафтагазаноснасці падсалявога і верхнепратэразойскага комплексаў у межах Прадрэчыцкай міжсалявой пасткі.

Што тычыцца папярэдняга рэкорду, то да нядаўніх часоў самай глыбокай у Беларусі была свідравіна №9001r «Геалагічная». Яе «глыбінны» рэкорд быў 5553 метры. Гэтая адзнака была дасягнутая 24 жніўня 2008.

Апошнія навіны