BE RU EN

Радаслаў Сікорскі: Расея заплаціць жахлівы кошт

  • 2.09.2014, 9:07

Міністр замежных спраў Польшчы перакананы, што Расеі давядзецца заплаціць «жахлівы кошт» за агрэсію ва Украіне.

Пра гэта Радаслаў Сікорскі заявіў у інтэрв'ю малдаўскаму тэлеканалу «Publika», піша "Укринформ".

«Мы павінны рабіць усё магчымае, каб урэгуляваць канфлікт і дапамагчы Украіне адстаяць сваю тэрытарыяльную цэласнасць. Думаю, што Расея заплаціць за агрэсію ва Украіне жахлівы кошт», - заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Пры гэтым ён адзначыў, што «рускія жаўнеры гінуць, іх употай хаваюць, а мацяркі Расеі вымушаныя шукаць сваіх сыноў».

Апошнія навіны