BE RU EN

Пешаходаў на мяжы Беларусі прымушаюць запаўняць дэкларацыі

  • 2.09.2014, 7:41

Ад асоб, якія перасякаюць мяжу краіны, патрабуюць абавязковае дэклараванне ўсіх тавараў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

З ягоных слоў, раней ад грамадзян краіны, якія пешшу праходзілі мяжу ў напрамку Беларусі, дэкларацыя не патрабавалася. Яе запаўнялі толькі асобы, што ўвозяць тавары праз «чырвоны канал». З 1 верасня гэтае правіла распаўсюдзілася ў дачыненні да ўсіх, хто перасякае мяжу пешшу.

Сам чытач нашага сайта сутыкнуўся з неабходнасцю запоўніць мытную дэкларацыю на пераходзе «Каменны Лог», калі вяртаўся з Літвы.

Апошнія навіны