BE RU EN

Карл Більт пакідае пасаду кіраўніка МЗС Швецыі

  • 19.09.2014, 19:55

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт, хутчэй за ўсё, пакіне сваю пасаду.

Гэта звязана з паразай урадавай кааліцыі на апошніх парламенцкіх выбарах у Швецыі, піша «Еўрапейская праўда».

Як паведамляе выданне The Local, пераемніцай Більта можа стаць Маргат Вальстрэм.

59-гадовая сацыял-дэмакратка раней займала пасады еўракамісара ў пытаннях экалогіі, а таксама спецыяльнай прадстаўніцы ААН у пытаннях процідзеяння сэксуальнаму гвалту ва ўзброеных канфліктах.

Акрамя таго, Вальстрэм у 1990-х гадах працавала ва ўрадзе, узначальваючы міністэрства культуры і сацыяльнай палітыкі.

Палітолаг Сціг-Б’ерн Люнгрэн, які мае цесныя сувязі з сацыял-дэмакратамі, згаджаецца з гэтым прагнозам.

Апошнія навіны