BE RU EN

П'яны кіроўца без пасведчання збіў людзей на прыпынку ў Менску

  • 19.09.2014, 19:45

Нецвярозы кіроўца 19 верасня не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў прыпынак.

У момант аварыі на вуліцы Ясеніна на прыпынку былі людзі. Адна з пацярпелых, жанчына 50-55 гадоў ад траўмаў памерла прама на прыпынку. Мужчыну таго ж ўзросту прыйшлося шпіталізаваць, піша БелТА.

22-гадовага хлопца тры гады таму пазбавілі пасведчання кіроўцы за п'янае кіраванне, а ў сёлета ў чэрвені ён зноў страціў пасведчанне з той жа нагоды. У следчых ёсць падставы меркаваць, што і ў гэты раз малады чалавек сеў за руль у нецвярозым стане.

Апошнія навіны