BE RU EN

300 байкераў праехалі па праспекце Незалежнасці

  • 19.09.2014, 19:05

Увечары 18 верасня ў Менску адбыўся вечар памяці загінуўшых у адыходзячым мотасезоне байкераў.

Больш за 300 матацыклістаў сабраліся разам, праехалі калонай па праспекце Незалежнасці і МКАД, а на беразе Менскага мора запусцілі сотню нябесных ліхтарыкаў, піша onliner.by.

Збор быў прызначаны на 21:00. Ужо за некалькі дзесяткаў хвілін да пачатку мерапрыемства стала зразумела, што прыедзе нашмат больш людзей, чым планавалі арганізатары. У выніку на момант выезду калоны паркоўкі Нацыянальнай бібліятэкі былі забітыя пад завязку. Увесь гэты час гутаркі не сціхалі - удзельнікі ўспаміналі сваіх загінулых сяброў.

Апошнія навіны