BE RU EN

Алег Басілашвілі: Будзьце людзьмі - спыніце вайну на ўсходзе Украіны

  • 19.09.2014, 16:34

Расейскі актор, народны артыст СССР заклікаў палітыкаў спыніць вайну на ўсходзе Украіны.

Пра гэта ён заявіў у сваім звароце, які быў апублікаваны на канале Sotnik TV, піша «Обозреватель».

«Я не палітык, я артыст... Мне з наіўнасці сваёй здавалася, што ў 21-м стагоддзі будзе пакладзены канец усім войнам, усім міжусобіцам. Але не. Ізноў рвуцца снарады, зноў льецца кроў», - адзначыў актор.

«Ці можам мы цярпець гэта?... Не! Не! І Не! Ці хочам мы смерці і той, і іншай стараны? Гэта ж нашы браты, нашы дзеці, нашы ўнукі. Незалежна ад таго, чые інтарэсы яны вымушана абараняюць», - падкрэсліў ён.

«Я звяртаюся да ўсіх тых, ад каго залежыць спыненне гэтых войнаў. Спыніце гэта! Любым спосабам. Будзьце людзьмі - спыніце вайну! Падумайце аб тым, што скажуць пра нас з вамі нашы нашчадкі», - заявіў Басілашвілі.

Апошнія навіны