BE RU EN

Францыя нанесла авіяўдар па ісламістах у Іраку

  • 19.09.2014, 14:12

Францыя нанесла першыя авіяўдары па пазіцыях баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку.

Пра гэта паведамілі ў Елісейскім палацы, паведамляе BBC.

Да гэтага Францыя праводзіла выведвальныя палёты і пастаўляла зброю курдскім фарміраванням.

Са слоў прэзідэнта краіны Франсуа Аланда, мэтай французскай авіяцыі будуць толькі пазіцыі джыхадзістаў у Іраку, але не ў Сірыі.

Ён таксама падкрэсліў, што не будзе пасылаць туды наземныя войскі.

Апошнія навіны