BE RU EN

Азаранка прэтэндуе на ўдзел у выніковым турніры WTA

  • 19.09.2014, 12:44

З 28 кастрычніка да 2 лістапада ў Сафіі будзе праходзіць выніковы турнір катэгорыі WTA International.

Тэнісісткі трапляюць у лік удзельніц згодна з набранымі за сезон баламі. Аднак на два з васьмі месцаў у гэтым сезоне будуць выдадзеныя "Wild card". І калі з адным з кандыдатаў арганізатары вызначаюцца самастойна, то уладальніцу іншай карткі вызначаюць заўзятары, перадае tennis.by.

У ліку прэтэндэнтак на ўдзел - сербка Алена Янковіч, італійка Флавія Пенета, амерыканка Венус Уільямс, беларуска Вікторыя Азаранка, швайцарка Белінда Бенчыч, балгарка Вікі Томава, сербка Ана Іванавіч ды іншыя.

Апошнія навіны