BE RU EN

Даляр пяты раз запар абнавіў гістарычны максімум

  • 19.09.2014, 12:11

На апошніх на гэтым тыдні таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы амерыканскі даляр пятым разам абнавіў гістарычны максімум.

Так, курс даляра дадаў сёння традыцыйныя 10 пунктаў і узлез на адзнаку ў 10540 беларускіх рублёў, піша udf.by.

Вырас сёння і курс еўра. Плюс склаў 30 пунктаў - 13.590 беларускіх рублёў.

А вось курс расейскага рубля сёння знізіўся 0,5 пункта - 274,0 беларускіх рублёў.

Наступныя таргі на БВФБ павінны прайсці ў панядзелак 22 верасня.

Апошнія навіны