BE RU EN

Беларус Кучук хоча ўзначаліць зборную Ганы

  • 19.09.2014, 9:27

Леанід Кучук, адхілены ад пасады галоўнага трэнера «Лакаматыва», збіраецца ўзначаліць зборную Ганы.

Спецыяліст падаў заяўку ў мясцовую федэрацыю футбола, якая вядзе пошукі трэнера для зборнай, - паведамляе «Прессбол» са спасылкай на Ghanasoccernet.com.

У пятніцу ганская федэрацыя спыніць прыём заявак ад трэнераў. Калі Леанід Кучук патрапіць у выніковы шорт-ліст з трох прэтэндэнтаў, то на наступным тыдні правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі Федэрацыі футбола Ганы.

Апошнія навіны