BE RU EN

ЗША дапамогуць Украіне правесці рэформы і ўмацаваць эканоміку

  • 18.09.2014, 21:31

На наступным тыдні ва Украіну прыедзе афіцыйная амэрыканская дэлегацыя.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама папрасіў міністра гандлю Пэні Прыцкера 26-27 верасня адправіць ва Украіну ўрадавую дэлегацыю. Пра гэта сказана ў паведамленні, якое распаўсюдзіла прэс-служба Белага дома, піша ТСН.

Асноўнай мэтай дэлегацыі павінна стаць сустрэча з украінскімі чыноўнікамі і бізнэс-лідэрамі. На сустрэчы будуць абмяркоўвацца эканамічныя рэформы і крокі, якія трэба будзе прыняць украінскай уладзе як у кароткатэрміновай, так і сярэднетэрміновай перспектыве.

Са слоў прэзідэнта Абамы, гэта дапаможа Украіне ўмацаваць бізнэс-клімат і эканоміку з залучэннем прыватнага капіталу.

Як паведамлялася раней, Парашэнка таксама папрасіў ЗША зрабіць Украіну сваім вайсковым партнёрам. Падчас свайго выступу ў Кангрэсе прэзідэнт папрасіў надаць Украіне асобны статус.

Апошнія навіны