BE RU EN

Італійскія фанаты скандавалі «Украіна!» на матчы ЦСКА і «Ромы»

  • 18.09.2014, 20:41

Фанаты італійскай «Ромы» падтрымалі Украіну ў барацьбе супраць расейскай вайсковай агрэсіі.

Як паведамляе вядучае італійскае выданне La Gazzetta dello Sport , у сярэдзіне другога тайма двубою Лігі чэмпіёнаў паміж «ваўкамі» і маскоўскім ЦСКА прыезджыя заўзятары закідалі фанацкі сектар гаспадароў дымавымі шашкамі, а таксама пабіліся са сцюардам, піша «Обозреватель».

У адказ тыфозі «Ромы» пачалі скандаваць «Украіна! Украіна!», нагадваючы расейскім фанам аб тым, што іх краіна парушылі дзяржаўны суверэнітэт Украіны.

Нагадаем, перад гульнёй «Ромы» і ЦСКА ў выніку бойкі фанатаў абедзвюх каманды нажавую рану атрымаў заўзятар масквічоў. 17 чалавек былі арыштаваныя мясцовай паліцыяй.

Апошнія навіны