BE RU EN

Трэці «канвой Пуціна» будзе складацца з 170 грузавікоў

  • 18.09.2014, 20:18

КамАЗы цалкам гатовыя да адпраўкі ў Луганск.

Чарговая калона, якая накіруецца з Расейскай Федэрацыі ў Луганск, будзе складацца з 170 грузавікоў. У іх, са слоў расейскіх уладаў, вязуць прадукты, медыкаменты, электрагенератарыды іншае. Пра гэта паведаміў ў чацвер, 18 верасня, журналісту «Інтэрфакс» адзін з кіроўцаў канвою.

«Трэці канвой пойдзе ў Луганск ў складзе каля 170 аўтамабіляў, КамАЗы гатовыя да выезду», - распавёў кіроўца. Ён адзначыў, што ва Украіну будзе перапраўлена амаль дзве тысячы тон грузу.

Цяпер канвой знаходзіцца ля горада Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці і рыхтуецца да адпраўкі ва Украіну.

Нагадаем, раней паведамлялася, што да канца тыдня Расея хоча адправіць ва Украіну чарговы груз гуманітарнай дапамогі. З паведамленняў СМІ, апошні раз у аўтамабілях была вайсковая тэхніка.

Фота з архіву

Апошнія навіны