BE RU EN

Уладзімір Клічко: Брыгсу не варта выпрабоўваць лёс яшчэ раз

  • 18.09.2014, 15:59

Чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Уладзімір Клічко зняпраўдзіў чуткі пра тое, яго спаборнікам можа стаць Шэнан Брыгс.

Амерыканец апошнім часам усяляк правакуе ўкраінца «на камеру» і заяўляе аб тым, што ўжо пачаў падрыхтоўку да бою з ім, паведамляе УНІАН.

- Бой з Брыгсам у мае планы не ўваходзіць. З амерыканцам ужо сустракаўся мой старэйшы брат. Наўрад ці ў Брыгса засталіся добрыя ўспаміны аб гэтай размове джэнтльменаў пры дапамозе жэстаў. Яму не варта выпрабоўваць лёс яшчэ раз, - сказаў Уладзімір Клічко.

Апошнія навіны