BE RU EN

Інтэрпол да гэтага часу не выставіў «чырвоную картку» на Януковіча

  • 18.09.2014, 15:57

Міжнародная паліцэйская арганізацыя не шукае экс-прэзідэнта Украіны паводле «чырвонай карткі».

Пра гэта «5 каналу» паведаміў Генеральны пракурор краіны Віталь Ярэма, паведамляе «Украінская праўда».

«Паводле незразумелых пакуль што для нас прычын цэнтральны офіс Інтэрпола, які знаходзіцца ў Леоне, не выстаўляе чырвоныя карткі на Януковіча, на Захарчанку і на астатніх прыхільнікаў і на арганізатараў гэтага жахлівага злачынства, хоць усе матэрыялы былі туды накіраваныя», - адзначыў Віталь Ярэма.

Інтэрпол атрымаў запыт ад уладаў Украіны на ўключэнне былога прэзідэнта Віктара Януковіча ў спіс асобаў, якія павінны быць арыштаваныя паводле абвінавачвання ў злоўжыванні ўладай і забойстве ў сакавіку 2014 года.

Апошнія навіны