BE RU EN

Бэз у Гомелі заквітнеў другі раз за год

  • 18.09.2014, 14:37

Прычыны такой з'явы невядомыя.

Гамельчукі ўжо прывыклі да таго, што амаль кожную восень у горадзе квітнеюць каштаны, яблыні, вішні... А цяпер, калі ў Гомелі па-травеньску прыпякае сонца, нягледзячы на канец верасня, на вуліцы заквітнеў бэз! Квітнеючы кусцік заўважылі на вуліцы Палескай, піша «Гомельская праўда».

Напэўна, не толькі цёплае надвор'е, але і нейкія іншыя фактары штучна справакавалі бэз на распусканне ў нязвыклы для яго час.

Усё ж біёлагі звязваюць позняе красаванне бэзу з восеньскім цяплом і досыць засушлівым летам. Куст выцягвае вільгаць з зямлі. Калі ён яе не атрымлівае ў поўнай меры, то ўвосень, калі ў лішку сонца і вады, бэз квітнее другі раз.

Апошнія навіны