BE RU EN

За засяленне ў даўгабуд пад Пухавічамі патрабуюць па 100 мільёнаў

  • 17.09.2014, 21:39

ЖБК «Блонь-2009» спачатку здалі, а потым пералічылі кошт квадратнага метра.

Пра гэта паведаміў у рэдакцыю чытач charter97.org з Мар'інай Горкі.

«Нядаўна на дзяржаўным тэлеканале паказалі радасную і вясёлую здачу даўгабуда ЖБК «Блонь-2009» у вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну. Дом будаваўся ў сельскай мясцовасці паводле сацыяльнай праграмы і пад кантролем Лукашэнкі. Весялосць скончылася праз два месяцы, калі наш забудоўнік абвясціў кошт квадратнага метра ў нашым доме, які быў вышэйшы за раней заяўлены. Што нам цяпер рабіць? Прадстаўнікі райвыканкама прапаноўваюць прадаваць маёмасць, каб расплаціцца з забудоўнікам, а сам забудоўнік яхідна гарантуе вяртанне ўкладзеных дольнікамі сродкаў, дапаўняючы, што ахвотных на кватэры ён знойдзе. У гэты момант нам трэба тэрмінова ўнесці яшчэ па 100 мільёнаў рублёў з кватэры ўжо маючы некалькі крэдытаў і процьму пазык», - піша чытач.

Панэльны 40-кватэрны жылы дом з двухсхільным дахам з металадахоўкай асабліва вылучаецца сярод іншых дамоў, пішуць «Пухавіцкія навіны». Жыллё ў ім атрымалі жыхары Блонскага сельсавета, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Дом пабудавалі ўсяго за 5 месяцаў забудоўнікам ААТ «Пухавіцкіаграбуд» дзякуючы «паспяховаму фінансаванню». На будаўніцтва было выдаткавана 17 мільярдаў рублёў: сродкі банка і грошы чальцоў кааператыва, а таксама 2 мільярды бюджэтных сродкаў.

Апошнія навіны