BE RU EN

Украіна рыхтуе пагадненне аб вольным гандлі з Канадай

  • 17.09.2014, 20:34

Таксама рыхтуецца спрашчэнне візавага рэжыму.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Ўкраіны.

«У рамках візіту ў Канаду Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэўся з Прэм'ер-міністрам Канады Стывэнам Харпэрам.

Пятро Парашэнка выказаў падзяку кіраўніку Урада Канады за паслядоўную падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і крокаў украінскай стараны для стабілізацыі сітуацыі на Данбасе.

Прэзідэнт Украіны высока ацаніў дапамогу Канады ў спрыянні ўмацаванню абараназдольнасці Украіны і выдачы канадскай стараной фінансавых рэсурсаў для рэалізацыі ініцыятывы NATO аб удасканаленні сістэмы лагістыкі і стандартызацыі Узброеных Сіл Украіны.

Стораны таксама дамовіліся аднавіць супольную дзейнасць для падрыхтоўкі праекта ўкраінскага-канадскага Пагаднення аб вольным гандлі і абмеркавалі пытанне магчымасці пачатку перамоў аб спрашчэнні Канадай візавага рэжыму для ўкраінскіх грамадзян.

Было абмеркаванае шырокае кола пытанняў развіцця дзвюхстаронняга супрацоўніцтва, у прыватнасці, перспектывы расшырэння ўзаемадзеяння ў інвестыцыйнай і энэргетычнай сфэрах.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў канадскай старане за выдачу Украіне крэдыту ў суме 200 млн даляраў на аднаўленне эканомікі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці», - адзначылі там.

Апошнія навіны