BE RU EN

БАТЭ стартуе ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў

  • 17.09.2014, 18:29

Пачатак матчу з «Порту» - 21:45.

БАТЭ чацвёртым разам возьме старт у групавым раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У партугальскім Порту «жоўта-сінія» згуляюць з аднайменным клубам.

Матч пачнецца а 21:45 паводле беларускага часу і будзе паказаны ў жывой трансляцыі на тэлеканале «Беларусь 2».

Паводле прагнозаў арганізатараў, на двубой «Порту» і БАТЭ чакаецца прысутнасць блізу 35 тысяч гледачоў пры агульнай здольнасці «Эштадыў ду Драгаў» змясціць 50431 чалавека.

Напярэдадні матчу галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч заявіў, што футбалісты не баяцца знакамітага спаборніка.

«Порту» вельмі моцны, не так даўно перамаглі Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы. Аднак мы разлічваем дамагчыся спрыяльнага для сябе выніку. Мы не прыехалі сюды загадзя саступаць. Поўныя рашучасці даць бой знакамітаму спаборніку. Мы паважаем спаборніка, але нікога не баімся», - адзначыў ён.

Фота: сайт БАТЭ

Апошнія навіны