BE RU EN

Пуцін прапанаваў Аксёнава на пост «кіраўніка» Крыму

  • 17.09.2014, 17:53

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прапанаваў на пасаду «кіраўніка» Крыму трох кандыдатаў, сярод якіх часова выконваючы абавязкі «кіраўніка» рэспублікі Сяргей Аксёнаў.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.

«Прэзідэнт Расеі Пуцін...унёс на разгляд Дзяржаўнага Савета рэспублікі Крым наступных кандыдатаў для абрання на пасаду кіраўніка рэспублікі Крым: Аксёнаў С.В. - часова выконваючы абавязкі кіраўніка рэспублікі Крым, Нара Г.П. - міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў рэспублікі Крым - галоўны дзяржаўны інспектар рэспублікі Крым, Цярэнцьеў А.В. - Дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Сяргей Аксёнаў быў прызначаны «часова выконваючым абавязкі губернатара» Крыму ўказам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў красавіку 2014 года.

Апошнія навіны