BE RU EN

Рубінаў прапаноўвае падвысіць падаходны падатак для «багатых» беларусаў

  • 17.09.2014, 17:34

Старшыня «савета рэспублікі» не выключае ўвядзення дыферэнцыйнага падаходнага падатку.

Пра гэта ён паведаміў журналістам пасля пасяджэння Савета ва ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Падвышэнне падаходнага падатку для грамадзян з 12% да 13% - гэта нармальна, бо памер падатку ў нас невялікі, больш за тое, у нас плоская шкала падаткаабкладання. Асабіста я ўвёў бы дыферэнцыяльны падаходны падатак, праўда, у нас людзі яшчэ не так шмат зарабляюць, каб уводзіць такі падыход, але, магчыма, у перспектыве мы да гэтага будзем рухацца», - адзначыў Анатоль Рубінаў.

«Такі падыход справядлівы, бо ў каго магчымасцяў больш, у таго і памер падаходнага падатку павінен быць большы. У першую чаргу гэта будзе справядліва для грамадства», - мяркуе старшыня «савета рэспублікі».

Анатоль Рубінаў падкрэсліў, што грамадзяне павінны разумець, што павелічэнне памеру падаходнага падатку робіцца не для таго, каб каму-небудзь пакласці ў кішэню, гэтыя сродкі накіроўваюцца на сацыяльную падтрымку, паляпшэнне якасці дарог, развіццё і ўтрыманне гарадоў, капітальны рамонт жылога фонду.

Апошнія навіны