BE RU EN

Пракаповіч: Хутчэй за ўсё ПДВ падвышаць не будзем

  • 17.09.2014, 15:45

Пастанова аб павелічэнні ПДВ і падаходнага падатку, хутчэй за ўсё, не будзе прынятая.

Пра гэта заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч, паведамляе БелТА.

"Пры разглядзе законапраектаў кожны раз абмяркоўваецца шмат варыянтаў. Магу сказаць, што павелічэнне ПДВ і падаходнага падатку абмяркоўвалася, але пастанова наконт гэтага не прынятая і, я думаю, прынятая не будзе", - сказаў Пётр Пракаповіч.

Са слоў віцэ-прэм'ера, агулам варта не падвышаць падаткі для прадпрыемстваў, а ствараць умовы, каб прадпрыемствы станавіліся больш плацежаздольнымі.

Раней паведамлялася, што ўрад разглядае законапраект, які прадугледжвае павелічэнне ПДВ з 20% да 22% і падаходнага падатку з 12% да 13%.

Апошнія навіны