BE RU EN

Еўракамісія прапанавала правесці перамовы датычна газу 27 верасня

  • 17.09.2014, 15:39

Еўракамісія прапанавала правесці трохбаковую сустрэчу што да газу ў фармаце ЕЗ-Украіна-Расея 27 верасня.

Пра гэта заявіў міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Прадан у сераду, 17 верасня, піша "Карэспандэнт".

Пры гэтым Прадан адзначыў, што Расея пакуль не дала адказ датычна новай даты. "Еўракамісія прапанавала дату - 27 верасня, аднак расейская старана, наколькі мне на гэты момант вядома, не ўзгадніла", - сказаў Прадан.

Як адзначыў міністр, украінскую старану задаволіць "любая дата, акрамя панядзелка-аўторка 22-23 верасня, паколькі ў гэтыя дні будуць адбываецца нарады Рады міністраў краін Еўрапейскай энэргетычнай супольнасці, на якой Украіна старшынюе". "Месца правядзення будзе вызначана дадаткова ў выніку нашых трохбаковых кансультацый. Пакуль у мяне няма інфармацыі што да месца сустрэчы, бо пакуль не ўзгодненая дата. Калі будзе ўзгодненая дата, месца будзе знайсці прасцей простага, гэта, хутчэй за ўсё, будзе адна з еўрапейскіх краін", - рэзюмаваў Прадан.

Напярэдадні кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандр Новак прапанаваў правесці кансультацыі што да газу 22 верасня, замест 20, бо ў гэты дзень у Сочы пройдзе эканамічны форум. А 26 жніўня Новак паведаміў, што Украіна, Расея і Еўразвяз дамовіліся працягнуць газавыя перамовы ў трохбаковым фармаце.

Апошнія трохбаковыя газавыя перамовы 15 чэрвеня ў Кіеве паміж прадстаўнікамі Расеі, Украіны і Еўракамісіі вынікаў не прынеслі. Газпром адмовіўся ісці на саступкі, пасля чаго падаў на Нафтагаз Украіны ў Стакгольмскі арбітраж пазоў аб спагнанні запазычанасці, а Нафтагаз, у сваю чаргу, падаў пазоў у гэты ж суд што да кошту на газ ад Газпрома.

Апошнія навіны