BE RU EN

Паміж Масквой і Тбілісі аднавілі рэгулярныя авіярэйсы

  • 17.09.2014, 14:31

Дазвол на выкананне рэйсаў паміж дзвюма сталіцамі атрымалі тры расейскія авіякампаніі.

Гэта "Трансаэра", "Вім-Авія" і "Глобус", гаворыцца ў пратаколе, апублікаваным на сайце "Расавіяцыі".

У дакуменце гаворыцца, што з 15 верасня кампаніям дазволена выконваць рэйсы з Масквы ў Тбілісі. Пры гэтым "Вім-Авія" і "Трансаэра" атрымалі права на сем рэйсаў на тыдзень, а "Глобус" (даччыная кампанія S7) - на 14. Таксама ўказана, што дазвол выдадзены ў адпаведнасці з нотай МЗС Грузіі.

Раней дазвол на прамыя рэйсы паміж Масквой і Тбілісі атрымаў "Аэрафлот". Рэгулярныя авіязносіны паміж Масквой і Тбілісі спынілася ў 2008 годзе пасля ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі, паводле вынікаў якога Расея прызнала незалежнасць рэспублікі. Ініцыятарам адмены авіярэйсаў таксама стала расейская старана.

Апошнія навіны