BE RU EN

Кароль Швецыі трапіў у ДТЗ

  • 17.09.2014, 14:19

Карл Густаў XVI патрапіў у ДТЗ па дарозе ў стакгольмскі аэрапорт.

Пра гэта паведамляе The Local са спасылкай на прэс-сакратара каралеўскай сям'і. Манарх не пацярпеў. Яго аўтамабіль, тым не менш, у выніку аўтааварыі быў сур'ёзна пашкоджаны, піша Lenta.ru.

«Ягонаму аўтамабілю былі прычыненыя сур’ёзныя пашкоджанні, але сам кароль не пацярпеў. З ім усё добра, ён не знаходзіцца ў шокавым стане», - распавяла выданню прэс-сакратарка караля Маргарэт Торгрэн (Margareta Thorgren). Яна не ўдакладніла, калі менавіта адбыўся інцыдэнт.

Калі ў аўтамабіль, у якім знаходзіўся на заднім сядзенні 68-гадовы кароль, урэзалася іншае аўто, ён накіроўваўся ў аэрапорт Brommа. Пасля інцыдэнту ён працягнуў шлях на аўтамабілі свайго ахоўніка і вылецеў з афіцыйным візітам на поўнач Швецыі, у правінцыю Вэстэрботэн, як і было запланавана.

Карл XVI Густаў (швед. Carl XVI Gustaf) кіруе Швецыяй з 15 верасня 1973 года. Кароль надае вялікую ўвагу рэгулярнаму наведванню розных рэгіёнаў краіны ў рамках афіцыйных візітаў. Манарх шануе так званую эрыксгату - традыцыю аб'езду падуладных зямель, якая ўзнікла ў сярэднія вякі.

Апошнія навіны