BE RU EN

Баі ў Данецку: загінулі два чалавекі, гараць прыватныя дамы

  • 17.09.2014, 14:03

Яшчэ трое мірных грамадзян атрымалі аскепкавыя раненні.

Паводле стану на першую палову дня 17 верасня ў Данецку ў выніку артабстрэлу загінула двое мірных жыхароў, аскепкавыя раненні атрымалі тры чалавекі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Данецкай гаррады, піша korrespondent.net.

«З раніцы ў раёне данецкага аэрапорта працягваюцца жорсткія баі. У выніку баявых дзеянняў зноў моцна пацярпела інфраструктура і жыхары Кіеўскага раёна. На месцах трапляння ўзніклі пажары, ліквідацыяй якіх займаліся нарады МНС Украіны ў Данецкай вобласці. Выбуховай хваляй выбітая частка вокнаў у дамах», - адзначылі ў ведамстве. Таксама ў Данецкай гаррадзе паведамілі, што ў прыватным сектары гараць некалькі дамоў, куды пажарныя не могуць трапіць праз бесперапынныя абстрэлы. А ў выніку масіраванага артылерыйскага абстрэлу паўночнай часткі Кіеўскага раёна пашкоджаныя газавыя трубаправоды.

Апошнія навіны