BE RU EN

Беларусь хоча пазычыць у Сусветнага банка €40 мільёнаў

  • 17.09.2014, 12:56

Беларусь разлічвае на прыцягненне пазыкі Сусветнага банка ў суме да 40 млн еўра.

Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў 17 верасня ў Менску на брыфінгу з удзелам віцэ-прэзідэнта Сусветнага банка Лоры Так.

«На гэты момант Сусветны банк кансультуе Міністэрства эканомікі ў пытанні стварэння ў краіне спецыялізаванай арганізацыі для спрыяння развіццю малога і сярэдняга бізнэсу. Гэтая арганізацыя павінна выконваць функцыі не толькі крэдытнай арганізацыі, але перш за ўсё выконваць функцыі цэнтра субкантрактацыі, гарантыйнага фонду ў банкаўскіх крэдытах для бізнэсу, аналізу бізнэс-асяроддзя і стварыць шырокі спектр розных бізнэс-паслуг», - сказаў Снапкоў.

З ягоных слоў, піша БелаПАН, на гэты момант ужо распрацавана канцэптуальная стратэгія стварэння і функцыянавання такой арганізацыі. Яна будзе створаная падчас рэфармавання Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва.

Апошнія навіны