BE RU EN

Кабзон падаў у суд на ўлады Латвіі

  • 17.09.2014, 9:56

Іосіф Кабзон падаў пазоў у Еўрапейскі суд да ўрада Латвіі.

Спявак і дэпутат Дзярждумы патрабуе пакрыць яму шкоду ад забароны на ўезд у гэтую краіну, піша «Интерфакс».

«Я вам дакладаю, я звярнуўся разам з адвакатам Баршчэўскім, аплаціў працэдуру, і падаю ў Еўрапейскі суд на ўрад Латвіі за нанясенне маральнай і матэрыяльнай шкоды», - сказаў Іосіф Кабзон у аўторак на пасяджэнні камітэта культуры.

Нагадаем, у канцы ліпеня пастановай міністра замежных спраў Латвіі Эдгарса Рынкевіча трое расейскіх выканаўцаў - Алег Газманаў, Іосіф Кабзон і Ала Перфілава, якая выступае пад сцэнічным псеўданімам Валерыя - былі ўнесены ў «чорны спіс» асобаў, якім забаронены ўезд у краіну. Прычынай забароны стала тое, што артысты падтрымалі далучэнне Крыма да РФ. У выніку артысты не змаглі прыняць удзел у міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў папулярнай музыкі «Новая хваля».

Кабзон, у прыватнасці, паскардзіўся, што «аплаціў гасцініцу - 11,5 тыс еўра - на ўвесь час знаходжання ў Юрмале, але гасцініца мне не вярнула гэтыя грошы». З ягоных слоў, прадстаўнікам гатэля ён спрабаваў растлумачыць, што гэта форс-мажор, і ад яго гэта не залежала.

Апошнія навіны