BE RU EN

Акцыі АФК «Система» паваліліся праз арышт Еўтушэнкава

  • 17.09.2014, 9:53

Акцыі АФК «Система» ўпалі на адкрыцці таргоў на Маскоўскай біржы на 17,5 адсотка да 30 рублёў.

Гэта вынікае з інфармацыі на сайце біржы, піша Lenta.ru.

Прывілеяваныя акцыі «Башнефти» ўпалі амаль на 13 адсоткаў, а звычайныя - амаль на 10 адсоткаў. Таксама рэзка знізіліся каціроўкі акцый іншых кампаній, якія належаць «Системе». У прыватнасці, акцыі МТС патаннелі на адкрыцці таргоў на 5,7 працэнта.

Напярэдадні стала вядома аб тым, што кіраўнік і асноўны акцыянер кампаніі Уладзімір Еўтушэнкаў быў змешчаны пад хатні арышт. Бізнэсовец абвінавачваецца ў крадзяжы акцый «Башнефти».

Апошнія навіны