BE RU EN

Беларускую прамысловасць чакае крызіс неплацяжоў

  • 17.09.2014, 9:39

Крэдыторская запазычанасць на 1 жніўня 2014 склала 266,7 трлн рублёў.

33 трлн рублёў, ці 12,4% ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці (на 1 жніўня 2013 - 9,5%) складала пратэрмінаваная запазычанасць, піша «Ежедневник».

На 1 жніўня 2014 года на долю арганізацый прамысловасці прыпадала 42,2% пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці, сельскай гаспадаркі - 28,8%, гандлю; па рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання - 11,6%, будаўніцтва - 9%.

Дэбіторская запазычанасць на 1 жніўня 2014 склала 210,7 трлн рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная - 34,8 трлн рублёў, ці 16,5% ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці (на 1 жніўня 2013 г. - 12,9%).

У агульным аб'ёме пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці на долю арганізацый прамысловасці прыпадала 53,5%, гандлю; па рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання - 19%, будаўніцтва - 11,6%, арганізацый па аперацыях з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўлення паслуг спажыўцам - 6,7%, сельскай гаспадаркі - 4,5%.

Апошнія навіны