BE RU EN

У цэнтры Берасця ўсталявалі велізарныя партрэты выкрадзеных палітыкаў

  • 16.09.2014, 21:18

Сёння берасцейцам нагадалі аб зніклых лідэрах апазіцыі.

Іх велізарныя партрэты, як стала вядома charter97.org, усталявалі каля ўваходу ў Берасцейскі дзяржаўны педуніверсітэт імя Пушкіна. На яшчэ адным стэндзе распавядалася пра гісторыю гвалтоўных выкраданняў у Беларусі.

"Фізічнае знішчэнне палітычных апанентаў спынілася пасля рэзка адмоўнай рэакцыі як у краіне, так і ў свеце, - заявілі арганізатары акцыі. - Ніхто не паверыў у выпадковасць таго, што адбываецца, смерць Карпенкі і выкраданне Захаранкі і Ганчара з Красоўскім людзі звязвалі і звязваюць наўпрост з Лукашэнкам. Тысячы людзей выходзілі з партрэтамі зніклых. Гэта спыніла забойствы.

Прайшло 15 гадоў. Тыя ж улады, якія арганізавалі забойства, цяпер яны хочуць закрыць крымінальныя справы аб знікненнях «з прычыны заканчэння тэрміну даўніны». Каб забылася... Але мы памятаем, і не дамо забыць ім».

Нагадаем, сёння спаўняецца 15 гадоў з дня выкрадання палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

Апошнія навіны