BE RU EN

«Транснефть» адкладзе ўвод двух трубаправодаў праз санкцыі

  • 16.09.2014, 20:31

«Транснефть» адкладзе ўвод нафтаправодаў Запаляр'е - Пурпе і Куюмба - Тайшэт на некалькі гадоў праз адсутнасць гарантый рэгулярных паставак паліва нафтавымі кампаніямі.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар дзяржманаполіі Ігар Дземін, піша РІА «Новости».

Паводле ягоных слоў, кампаніі не адкарэктавалі графік паставак нафты ў трубаправоды. «Графік асваення радовішчаў, напэўна, будзе ссунуты ў часе, але ў аб'ёмах сітуацыя больш аптымістычная, а ў часе будзе зрух», - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, раней віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч даручаў кампаніям да 15 верасня падаць графікі падачы нафты ў трубаправоды Запаляр'е - Пурпе і Куюмба - Тайшэт. Нафтавыя кампаніі не змаглі выканаць даручэнне, патлумачыўшы гэта тым, што сітуацыя з засваеннем радовішчаў змянілася ў сувязі з уведзенымі санкцыямі.

Апошнія навіны