BE RU EN

Лось стаў прычынай ДТЗ у Гомельскай вобласці

  • 16.09.2014, 20:21

Жывёліна выйшла на дарогу, калі праязджаў Kia Sportage, якім кіраваў 55-гадовы кіроўца.

Спрабуючы пазбегнуць сутыкнення, мужчына зманеўраваў. Аднак не ўкіраваў і з'ехаў у кювет, дзе рэзнуўся ў дрэва, паведамляе БелТА.

У выніку кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў шпіталь, дзе пасля надання першай медыцынскай дапамогі яго адпусцілі дадому. Лось у аварыі не пацярпеў.

Фота з архіву

Апошнія навіны