BE RU EN

МЗС: Заканчэнне ратыфікацыі пагаднення з ЕЗ можа заняць да 3 гадоў

  • 16.09.2014, 18:50

МЗС Украіны прагназуе пачатак поўнага выкарыстання пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам праз 1-3 гады.

Пра гэта на брыфінгу сказаў начальнік управы інфармацыйнай палітыкі дэпартамента палітыкі і камунікацый МЗС Яўгеній Перабійніс, паведамляюць «Украінскія навіны».

Дыпламат нагадаў, што на сёння пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ было ратыфікаваная 5 краінамі-чальцамі Еўразвязу, а менавіта Румыніяй, Латвіяй, Літвой, Балгарыяй і Мальтай.

«Існы досвед ратыфікацыі аналагічных пагадненняў дае падставы меркаваць, што працэдура ратыфікацыі можа закончыцца ў залежнасці ад сітуацыі ў тэрмін ад 1 да 3 гадоў», - сказаў Перабійніс.

Паводле ягоных слоў, новы тэрмін увядзення ў дзеянне палажэнняў пагаднення аб асацыяцыі аб стварэнні зоны свабоднага гандлю з 1 студзеня 2016 можа мець можа мець значны стымулюючы эфект для нацыянальных парламентаў, каб паскорыць ратыфікацыю пагаднення. Разам з тым ён паведаміў, што Украіне нічога не перашкаджае пачаць падрыхтоўку да ўвядзення зоны свабоднага гандлю з ЕЗ ужо з сённяшняга дня.

Нагадаем, Прэзідэнт Пётр Парашэнка ўхваліў ратыфікацыю пагаднення. Вярхоўная Рада разглядае ратыфікацыю Украінай пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам у якасці інструмента набыцця сяброўства ў ЕЗ.

Апошнія навіны