BE RU EN

Клічко прыехаў на працу на ровары (Відэа)

  • 16.09.2014, 15:12

Мэр Кіева Віталь Клічко ўзяў удзел у акцыі «На ровары на дарогу» ў аўторак, 16 верасня, у Кіеве.

Клічко распавёў, што прыехаў на Майдан Незалежнасці з дому, і, перш чым прыбыць на Хрышчацік, праехаў каля 30 кіламетраў на ровары, піша korrespondent.net.

Акцыяй «На ровары на дарогу» адкрываецца Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. Мэтай велазаезду з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да экалагічна-чыстага і карыснага для здароўя віду транспарту - ровара.

Апошнія навіны