BE RU EN

Наймітаў з Расеі рыхтуюць да захопу паўднёвых абласцей Украіны

  • 16.09.2014, 15:09

Жадаючых узяць удзел у вайне ў Данбасе папярэджваюць, што наступная мэта акупантаў - Херсон, Мікалаеў і Адэса.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце жыхар Масквы Дзяніс Галавін.

«У маёй жонкі ёсць вельмі блізкая сяброўка ў Валгаградзе. У той ёсць хлопец. Раней служыў. Дык вось цяпер яму прапанавалі наймітам ва Украіну. Заробак 200 тысяч рублёў у месяц. Аванс адразу за 3 месяцы. Кажуць, што будуць браць Чарнаморскае ўзбярэжжа і далей. Пашпарт адбіраюць пры залічэнні. Уся перапіска ёсць. Я яе бачыў. Пасля гэтага, не дай бог якое стварэнне мне вякне, што мы не вядзем вайну», - піша ён.

Нагадаем, паводле звестак праваабаронцаў, ва Украіне ўжо загінулі больш за 2 тысячы расейскіх вайскоўцаў.

Апошнія навіны