BE RU EN

Лукашэнка папрасіў у Сусветнага банка грошы на дарогі

  • 16.09.2014, 15:08

Дыктатар просіць Сусветны банк пашырыць фінансаванне праектаў дарожнага будаўніцтва ў Беларусі.

Пра гэта правадыр сказаў на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка ў рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лорай Так, якая прыбыла ў Менск.

«Вельмі вас прашу, каб у плане пашырэння фінансавання, якое прадугледжваецца на гэты і будучы гады, былі вылучаныя Сусветным банкам дадатковыя рэсурсы для будаўніцтва аўтамабільных дарог у Беларусі», - заявіў ён.

Дыктатар сказаў, што на разгляд СБ будуць прадстаўлены планы і праекты.

«Думаю, вы падтрымаеце іх. Тым больш гэта не столькі зацікаўленасць Беларусі, колькі Еўрапейскага звязу, Расеі і Азіі, - заявіў ён. - Калі такая падтрымка будзе, гарантую, што праз тры-чатыры гады дарожная сетка, асабліва ў мадэрнізацыі транспартных калідораў, пашырыцца ў два разы і палепшыцца».

Лукашэнка падзякаваў СБ за супрацоўніцтва, а таксама за ацэнку, дадзеную ў штогадовай справаздачы Сусветнага банка.

Апошнія навіны