BE RU EN

Тэрарысты захапілі консульства Польшчы і Чэхіі ў Данецку

  • 16.09.2014, 14:31

У Данецку тэрарысты і расейскія вайскоўцы працягваюць захопліваць адміністрацыйныя будынкі.

Пра гэта 16 верасня на традыцыйным брыфінгу заявіў прэс-сакратар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка, паведамляе Цензор.нет.

Так, учора тэрарысты захапілі будынак гаспадарчага суда Данецкай вобласці і будынкі консульстваў Рэспублікі Польшча і Чэшскай рэспублікі.

Акрамя таго, у РНБА пацвердзілі захоп тэрарыстамі спарткомплексу «Алімпійскі», аб якім учора ўжо паведамлялі СМІ.

Апошнія навіны