BE RU EN

Сёння ў Менску пройдзе вечар памяці выкрадзеных лідараў апазіцыі

  • 16.09.2014, 14:16

На мерапрыемстве выступяць паэт Славамір Адамовіч і бард Андрэй Мельнікаў.

«Вечар памяці выкрадзеных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў Беларусі» адбудзецца сёння па адрасе Чарнышэўскага, 3а, у офісе партыі БНФ. Пачатак - а 18:00.

У ліку запрошаных - паэт Славамір Адамовіч, бард Андрэй Мельнікаў, праваабаронцы і сваякі зніклых. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары мерапрыемства.

«Запрашаем далучыцца ўсіх суперажываючых. Аб зніклых трэба памятаць, таксама нельга забываць і пра палітвязняў», - нагадваюць яны.

Нагадаем, 16 верасня спаўняецца 15 гадоў з дня выкрадання Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. У гэты дзень таксама адбудзецца пікет памяці ў Варшаве.

Апошнія навіны