BE RU EN

Частка беларускіх сайтаў апынулася недаступная праз збой у «Белтэлекаме»

  • 16.09.2014, 12:37

Сёння прыкладна з 11:40 карыстальнікі адчувалі праблемы з доступам да многіх беларускіх рэсурсаў.

Пры гэтым яны маглі зайсці на замежныя і некаторыя айчынныя сайты. Аператыўна звязацца з прэс-службай «Белтэлекама» журналісту onliner.by не ўдалося - на тэлефонны званок ніхто не адказаў.

Мяркуючы з характару збою, праблема звязаная з сэрверамі ў датацентры «Белтэлекама». Цяпер доступ да сайтаў адноўлены, хоць многія карыстальнікі скардзяцца на павольную працу рэсурсаў.

Апошнія навіны