BE RU EN

Хуліганы беспадстаўна збілі мужчыну ў менскім метро (Відэа)

  • 16.09.2014, 11:33

У міліцыю паводле факту прычынення цялесных пашкоджанняў звярнуўся 26-гадовы мянчук.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

Са слоў пацярпелага, блізу гадзіны ночы яго прама ў цягніку збіла група маладых людзей, выштурхнуўшы затым з вагона на станцыі метро «Пушкінская». Самі падазраваныя ва ўчыненні хуліганскіх дзеянняў працягнулі рух да станцыі «Кунцаўшчына», дзе і выйшлі.

Цяпер супрацоўнікамі Фрунзенскага РУУС сталіцы паводле гэтага факту праводзіцца праверка.

Апошнія навіны