BE RU EN

Расейскіх турыстаў выганяюць з гатэляў на Кіпры і ў Гішпаніі

  • 16.09.2014, 11:31

Пасля аб'явы аб прыпыненні дзейнасці тураператара «Верса» кліентаў кампаніі спрабавалі выселіць з гатэляў на Кіпры і ў Гішпаніі.

Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на выканаўчага дырэктара АТОР Маю Ламідзэ.

«На гэты момант сумеснымі намаганнямі ўдалося ўрэгуляваць сітуацыю, турысты вымушаныя былі ўнесці дадатковую плату за дзень. На вуліцу нікога не выгналі», - распавяла Ламідзэ.

Раней паведамлялася, што пецярбургскі тураператар «Верса» прадоўжыць дзейнасць у сферы міжнароднага ўязнога і ўнутранага турызму, але прыпыняе працу за мяжой.

Блізу 9 тыс кліентаў тураператара ў гэты момант адпачываюць на замежных курортах.

Апошнія навіны