BE RU EN

Украіна рыхтуе санкцыі супраць 200 грамадзян Расеі

  • 16.09.2014, 9:27

Урад Украіны падрыхтаваў спіс з 200 фізічных і юрыдычных асоб Расейскай Федэрацыі, якія закрануць персанальныя санкцыі.

Як заявіў прэм'ер-міністр краіны Арсеній Яцэнюк, санкцыі тычацца, перш за ўсё, забароны на ўезд, паведамляе BBC.

«Таксама гаворыцца пра замарожванне актываў, забарона на ўдзел у прыватызацыі, увядзення фінансавага маніторынгу ўсіх кампаній, блізкіх да ўрада Расеі», - сказаў ён.

Хто менавіта з грамадзян РФ увойдзе ў гэты пералік, ён не ўдакладніў.

Апошнія навіны