BE RU EN

Малдова ў 24 разы павялічыла экспарт яблыкаў у Беларусь

  • 15.09.2014, 21:52

Малдова на фоне расейскага эмбарга істотна павялічыла экспарт яблыкаў і сліў у Беларусь.

Пра гэта паведамляе місія ЕЗ памежнай дапамогі Малдове і Украіне. Экспарт сліў павялічыўся ў 6 разоў, а яблыкаў - у 24 разы. Сярэдні кошт на яблыкі застаўся ранейшы, а слівы сталі таннейшыя на 20% у параўнанні з мінулым годам, паведамляе партал ava.md.

Некаторыя экспэрты мяркуюць, што такі вялікі рост экспарту малдаўскіх яблыкаў і сліў ў Беларусь магчыма звязаны з наступным рээкспартам іх у Расею.

Апошнія навіны