BE RU EN

16 верасня ў Менску пройдзе «Марафон салідарнасці»

  • 15.09.2014, 19:55

Вечар памяці выкрадзеных лідэраў апазіцыі адбудзецца ў Менску.

Ён пройдзе на адрасе Чарнышэўскага дом 3а, у офісе партыі БНФ.

Вечар памяці выкрадзеных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў Беларус пройдзе ў рамках «Марафону салідарнасці». Сярод запрошаных - праваабаронцы і сваякі зніклых. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары мерапрыемства.

«Запрашаем далучыцца ўсіх ахвотных. Аб зніклых трэба памятаць, таксама нельга забываць і пра палітвязняў», - нагадваюць яны.

Нагадаем, 16 верасня спаўняецца 15 гадоў з дня выкрадання Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. У гэты дзень таксама адбудзецца пікет памяці ў Варшаве.

Апошнія навіны