BE RU EN

«Газпром» патлумачыў скарачэнне паставак у краіны ЕЗ

  • 15.09.2014, 19:00

Змяншэнне аб'ёмаў паставак газу ў Еўрапейскі Звяз звязанае з запампоўкай газу ў сховішчы Расеі.

Пра гэта інфармагенцтву ІТАР-ТАСС паведаміў афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў.

Пры гэтым ён растлумачыў, што пастаўкі транзіту праз Украіну ў Славакію скараціліся яшчэ і з прычыны заканчэння рамонту на газаправодзе Ямал-Еўропа.

"Частка аб'ёмаў вярнулася на Ямал-Еўропу", - дадаў ён.

Як паведамляецца, адставанне ў запампоўцы газу ў ПСГ Расеі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склала на пачатак верасня 4 млрд кубаметраў, а ад плана - 6 млрд кубаметраў. Толькі ў жніўні "Газпром" запампаваў ў ПСГ на 800 млн кубаметраў менш за ўзровень планавага задання.

Апошнія навіны