BE RU EN

Анатоль Байдачны: Крыўцу ў БАТЭ знойдзецца замена. Не Месі ж паехаў!

  • 15.09.2014, 17:54

Барысаўцы знойдуць годную замену Сяргею Крыўцу.

Экс-настаўнік зборнай Беларусі Анатоль Байдачны ў інтэрв'ю карэспандэнту "Прессбола" Сяргею Мікалаеву напярэдадні старту БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў адзначыў, што барысаўцы знойдуць годную замену Сяргею Крыўцу.

- Пераход Крыўца ў "Мец" моцна аслабіў нашу дружыну?

- Думаю, Сяргею знойдзецца замена. Не Месі ж паехаў! Вядома, калі з калектыву выпадае гулец, гэта заўсёды праблема. Але яна развяжацца.

Нагадаем, 28 жніўня паўабаронца Сяргей Крывец пакінуў барысаўскі БАТЭ. 28-гадовы гулец працягне кар'еру ў французскім "Мецы".

Апошнія навіны