BE RU EN

Генеральны сакратар NАТO: Расеі патрэбны замарожаны канфлікт у Данбасе

  • 15.09.2014, 16:49

Расея зацікаўленая ў стварэнні замарожанага канфлікту ў Данбасе з далейшымі амбіцыямі ўсталяваць зону свайго ўплыву.

Такое меркаванне Андэрс Фог Расмусэн выказаў сёння ў Брусэлі падчас канферэнцыі, арганізаванай фондам Карнегі: паведамляе УНІАН.

"Мы не павінны прыняць новы замарожаны канфлікт на ўсходзе Еўропы. Мы павінны зрабіць усё, каб знайсці мірнае развязанне гэтага канфлікту. Але я думаю, што ў інтарэсах Расеі стварыць новы замарожаны канфлікт. У рэчаіснасці, доўгатэрміновая амбіцыя Расеі - аднавіць зону расейскага ўплыву на сваіх суседзяў і перашкодзіць іх еўраатлантычным памкненням. Мы бачым замарожаныя канфлікты ў Прыднястроўі, Абхазіі і Асеціі ў Грузіі, цяпер Крым і ўсходняя Украіна. Мы ніколі не павінны гэта ўспрыняць», - сказаў ён.

Расмусэн адзначыў, што Расея парушыла ўсе свае міжнародныя абавязацельствы і вядзе незаконныя ваенныя дзеянні ва Украіне. Разам з тым, генеральны сакратар NАТO не мяркуе, што Расея з'яўляецца прамой пагрозай саюзнікам. "Мы верым, што правільны шлях наперад для развязання сітуацыі ва Украіне - гэта палітычная пастанова. Нягледзячы на тое, што Расея парушыла міжнародныя правілы, я ўсё яшчэ думаю, што Расея будзе здольная весці перамовы", - адзначыў ён.

Расмусэн нагадаў, што NАТO "спрабавала доўга і ўпарта будаваць партнёрства, грунтуючыся на павазе да Расеі і на міжнародных правілах". "На жаль, Расея адхіліла нашы намаганні і замест гэтага працягвае бачыць нас праціўнікамі... Расея выкарыстоўвае эканамічны ціск і ваенныя дзеянні, каб стварыць нестабільнасць і падарваць суверэнітэт", - дадаў генеральны сакратар Альянсу.

Апошнія навіны