BE RU EN

Віталя Васількова арыштавалі на 10 дзён

  • 15.09.2014, 16:00

Актывіста «Змены» Віталя Васількова абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» і «непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі».

Суддзя Наталля Дзядкова вынесла пастанову - пакараць актывіста адміністратыўным арыштам на 10 дзён.

Віталь Васількоў знайшоўся толькі сёння ў судзе Партызанскага раёна Менска, пасля таго як сувязь з ім перапынілася яшчэ 12 верасня. Выходныя ён правёў у пастарунку, паведамляе ПЦ «Вясна».

12 верасня былі затрыманыя актывісты «Змены» Павел Вінаградаў і Ягор Віняцкі.

У той жа дзень, 12 верасня, суд Маскоўскага раёна сталіцы арыштаваў Паўла Вінаградава на 15 дзён, абвінаваціўшы ў «брыдкаслоўі». Ягор Віняцкі таксама быў арыштаваны на 15 дзён.

Апошнія навіны